Тыя самыя людзі | Кватэрнік у Гданьску
Тыя самыя людзі | Кватэрнік у Гданьску
Share this event
Тыя самыя людзі
Беларускі кватэрнік у Гданьску
У жыцці самае галоўнае — людзі. Музыка — толькі нагода сустрэцца.
За апошнія гады многія з нас страцілі нешта важнае: свой горад, звыклыя месцы, магчымасць проста збірацца разам. Але не страцілі адно аднаго.
«Тыя самыя людзі» — гэта вечар для беларусаў у Гданьску і ўсіх, каму хочацца хоць на некалькі гадзін адчуць сябе сярод сваіх.
Мы сустрэнемся не толькі дзеля канцэрта. Мы сустрэнемся, каб пагаварыць, абняцца, пазнаёміцца, убачыць тых, каго даўно ведаем па інтэрнэце, і нарэшце сустрэцца ўжывую.
На сцэне
🎸 MIGRACIA — мясцовы гурт з Гданьска, які адкрые наш вечар.
🎶 BIAZ NAZVY — «Акустыка XXL»
Унікальная акустычная праграма поўным складам.
🎤 Вядучы вечара — Аляксандр Чарнуха
Праект «Міністэрства сепультуры».
✨ І гэта яшчэ не ўсё — мы рыхтуем для вас шмат сюрпрызаў.
Што вас чакае
• утульная атмасфера сапраўднага кватэрніка;
• жывая беларуская музыка;
• магчымасць сустрэць старых знаёмых і знайсці новых сяброў;
• бар і летняя тэраса;
• DJ-сэт з беларускай музыкай пасля канцэрта;
• вечар, які хочацца запомніць.
📍 Czudner Spot
ul. Łąkowa 35/38, Gdańsk
🕔 17:00 — уваход
🎶 18:30 — пачатак праграмы
❤️ Частка прыбытку ад мерапрыемства будзе перададзена на дабрачынны збор.
Колькасць месцаў абмежаваная. Калі ёсць людзі, з якімі вы даўно хацелі сустрэцца, магчыма, час — цяпер.
Будзем рады бачыць вас сярод тых самых людзей.
Location
Czudner Spot, 80-769