Skip to main content
  • Пленэр-пікнік “Часам я трымаюся за сонца” для дзяцей з бацькамі
1 of 3

Пленэр-пікнік “Часам я трымаюся за сонца” для дзяцей з бацькамі

Sun 5 May 2024 13:00 - 16:00 Schierker Str. 8, 12051

Пленэр-пікнік “Часам я трымаюся за сонца” для дзяцей з бацькамі

Sun 5 May 2024 13:00 - 16:00 Schierker Str. 8, 12051

Need help?

Manage tickets

Беларускае аб'яднанне RAZAM e.V., у рамках "Дзіцячай суполкі ў Берліне", арганізоўвае пленэр-пікнік “Часам я трымаюся за сонца” для дзяцей з бацькамі.

5 траўня ў 13:00 збіраемся з бацькамі і дзецьмі каля галерэі Кёрнэрпарк у Нойкёльне (https://galerie-im-koernerpark.de). Там беларускі мастак і настаўнік Уладзімір Грамовіч правядзе экскурсію па выставе “Часам я трымаюся за паветра. Беларускія мастакі ў выгнанні”, пасля якой адбудзецца пленэр-пікнік на траве ў парку перад галерэяй. Маляваць будзем па ўражаннях ад выставы, у парку галерэі, на паветры, а трымацца будзем за сонца!

Бацькі прымуць удзел у экскурсіі, а падчас пленэру будуць дапамагаць дзецям. Калі ёсць жаданне, бацькі таксама могуць далучыцца да малявання за дадатковую аплату.

Дзіцячы квіток (экскурсія + пленэр) - 15 эўра

Дарослы квіток - 5 эўра

Дарослы квіток (асабістае маляванне на пленэры) - 10 эўра

_______________________

https://razam.de/belarusischer-kinderklub-berlin/

З сабой бярыце пледы ці сцежкі, каб сядзець, ляжаць, ежу, напоі, а таксама не забудзьцеся пра нешта ад сонца.

Location

Schierker Str. 8, 12051