Акустычны канцэрт Лявона Вольскага
“Мой дружа, мой братка Бэрлін, я даўно хацеў сказаць табе: Ich liebe dich!”
Франтмэн гурта VOLSKI, заснавальнік гуртоў N.R.M., Крамбамбуля і Zet, аўтар нэфармальнага гімна Беларусі - "Тры чарапахі", які ведае кожны беларус ува ўсім сьвеце, Лявон Вольскі завітае ў Бэрлін у межах свайго акустычнага тура "Галопам па Эўропах".
На канцэрце будуць легендарныя і новыя песьні, а ўсе ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць задаць свае пытаньні легендзе беларускага року і набыць культавую плытку "Грамадазнаўства" і аўтарскі мэрч.
Кошт квiтка на ўваходзе перад пачаткам канцэрта 20 эўра.
P.s. Для чальцоў RAZAM e.V. кошт квiтка 15 эўра.
Location
Neue Nachbarschaft // Moabit, Beusselstraße 44, 10553 Berlin